З 15 лютага Акадэмія МУС аб'яўляе аб адкрыцці Рэспубліканскай праваахоўнай алімпіяды сярод навучэнцаў 1-2 курсаў.
На працягу некалькіх гадоў Акадэмія МУС збірае ў сваіх сценах лепшых прадстаўнікоў студэнцкай моладзі для ўдзелу ў інтэлектуальным юрыдычным спаборніцтве. Штогод Алімпіяда прыцягвае ўвагу будучых юрыстаў нестандартным фарматам правядзення, практыкаарыентаваным характарам конкурсных заданняў, добразычлівай атмасферай.
У гэтым годзе Алімпіяда будзе праводзіцца ў завочнай, дыстанцыйнай і вочнай формах. Удзельнікам трэба будзе пераадолець некалькі этапаў, выканаць тэарэтычныя і практычныя заданні, праявіць юрыдычную кемлівасць і паказаць уменне думаць нестандартна. Дайсці да фіналу змогуць толькі самыя моцныя і інтэлектуальна падрыхтаваныя ўдзельнікі.
На ўсіх этапах Алімпіяды ацэньваць канкурсантаў будуць вядучыя практыкі падраздзяленняў дзяржаўных органаў сістэмы забеспячэння нацыянальнай бяспекі.
Запрашаем і з нецярпеннем чакаем прадстаўнікоў усіх юрыдычных факультэтаў нашай рэспублікі, каб сумеснымі намаганнямі арганізаваць і правесці яркі і запамінальны фестываль інтэлектуалаў!