Пастаянна дзеючыя семінары па павышэнні прафесійнага майстэрства выкладчыкаў - гэта не толькі неацэнная інфармацыя ад вучэбна-метадычнага ўпраўлення, але яшчэ і неверагодны зарад станоўчых эмоцый. Пераканацца ў гэтым змаглі прысутныя на чарговай сустрэчы.
Паколькі сучаснаму грамадству, у тым ліку ў сферы праваахоўнай дзейнасці, неабходныя спецыялісты новага пакалення, здольныя самастойна прымаць рашэнні, актыўна дзейнічаць, гнутка адаптавацца да хутка змяняючыхся умоваў жыцця, менавіта таму ўсё часцей у адукацыйным працэсе ўжываецца мадэляванне рэальных сітуацый. Разам з тым выкладчыкі не заўсёды ведаюць, як правільна выкарыстоўваць гэта фармат правядзення заняткаў. У сувязі з гэтым семінар быў прысвечаны выкарыстанню дзелавых гульняў у выкладанні вучэбных дысцыплін.
Першая частка мерапрыемства была прысвечана правілам падрыхтоўкі і арганізацыі дзелавых гульняў. Начальнік аддзела метадычнага забеспячэння адукацыйнага працэсу Таццяна Шчэрба распавяла пра асаблівасці падбору гульнявых задач, распрацоўкі правілаў гульні, вызначэння ролевай структуры і працэдуры размеркавання роляў. Удзельнікі семінара таксама даведаліся, што павінен ўключаць у сябе сцэнар дзелавой гульні, а таксама патрабаванні, што прад'яўляюцца да асноўнага і заключнага этапаў занятку.
Нечаканасцю стала другая частка семінара. Старшы выкладчык-метадыст Руслан Березнаёў прадставіў шкодныя парады аб тым, як лёгка знізіць эфект дзелавой гульні і стаць горшым выкладчыкам за досыць кароткі тэрмін. Выступленне суправаджалася практыкаваннямі, якія наглядна дэманстравалі той ці іншы савет.
Аддзел метадычнага забеспячэння
адукацыйнага працэсу.