Пытанні выкарыстання вучэбных палігонаў у адукацыйным працэсе ў цэнтры ўвагі калегіяльнага органа Акадэміі МУС.
10 красавіка адбылося пасяджэнне навукова-метадычнага савета Акадэміі, прысвечанае пытанням методыкі правядзення вучэбных заняткаў на палігонах.
Навучальныя палігоны выконваюць важную ролю ў адукацыйным працэсе Акадэміі МУС. Яны закліканы ўдасканальваць практычную падрыхтоўку супрацоўнікаў органаў унутраных спраў, спрыяць набыццю імі практычных навыкаў ажыццяўлення аператыўна-службовай дзейнасці ва ўмовах, набліжаных да рэальных.
У рамках разгляду дадзенага пытання аддзелам метадычнага забеспячэння адукацыйнага працэсу вучэбна-метадычнага ўпраўлення былі прааналізаваны методыкі выкладання вучэбных дысцыплін на палігонах, праведзены кантрольныя наведванні прафесарска-выкладчыцкага складу Акадэміі.
У сваім выступленні начальнік аддзела метадычнага забеспячэння адукацыйнага працэсу вучэбна-метадычнага ўпраўлення падпалкоўнік міліцыі Таццяна Шчэрба закранула праблемы выкарыстання кафедрамі тэхнічных магчымасцяў і матэрыяльнагазабеспячэннянавучальныхпалігонаў, апісання спецыфічных прыёмаў і метадаў навучання на палігонах у методыках выкладання навучальных дысцыплін і ўнясення змяненняў у вучэбна-праграмнуюдакументацыю.
У ходзе спрэчак былі выпрацаваны рашэнні савета, накіраваныя на ўдасканаленне дадзенага віду працы.
У раздзеле "Рознае" традыцыйна былі абмеркаваны пытанні, звязаныя з экспертызай вучэбных выданняў і электронных вучэбна-метадычных комплексаў, адабрэннем і рэкамендацыяй да зацвярджэння вучэбна-праграмнай дакументацыі.
Галіна Бабіч,
аддзел метадычнага забеспячэння адукацыйнага працэсу