На навукова-метадычным савеце – аб павышэнні майстэрства педагогаў

Актуальныя пытанні павышэння прафесійнага майстэрства абмеркаваны на пасяджэнні калегіяльнага органа Акадэміі МУС

Навукова-метадычны савет Акадэміі МУС на сваім чарговым пасяджэнні разгледзеў пытанні павышэння педагагічнага майстэрства прафесарска-выкладчыцкага складу Акадэміі. Аналізу падвергнулася праца па арганізацыі агульнаакадэмічных адкрытых заняткаў, мерапрыемстваў метадычнага характару, а таксама праца з выкладчыкамі-пачаткоўцамі. Начальнік аддзела метадычнага забеспячэння адукацыйнага працэсу вучэбна-метадычнага ўпраўлення падпалкоўнік міліцыі Таццяна Шчэрба ў сваім выступленнi надала ўвагу працы з выкладчыкамі-пачаткоўцамі, якая праводзіцца на кафедрах і ў школе выкладчыка-пачаткоўца. Была прааналізавана работа настаўнікаў, замацаваных за выкладчыкамі-пачаткоўцамі, ажыццёўлены выбарачныя кантрольныя наведванні выкладчыкаў-пачаткоўцаў супрацоўнікамі вучэбна-метадычнага ўпраўлення, праведзена ананімнае анкетаванне выпускнікоў школы выкладчыка-пачаткоўца. Прызнаўшы працу па павышэнні педагагічнага майстэрства ў цэлым здавальняючай, навукова-метадычны савет прыняў шэраг рашэнняў, накіраваных на яе паляпшэнне. Па выніках абмеркавання будуць унесены адпаведныя змены ў стандарт сістэмы менеджменту якасці "Навукова-метадычная работа» і план працы школы выкладчыка-пачаткоўца.

У раздзеле «Рознае» навукова-метадычны савет абмеркаваў пытанні, звязаныя з экспертызай навучальных выданняў, адабрэннем і рэкамендацыяй да зацвярджэння вучэбна-праграмнай дакументацыі, электронных вучэбна-метадычных комплексаў.

Галіна Бабіч

аддзел метадычнага забеспячэння адукацыйнага працэсу

Фота Ігара Мазалеўскага

Навіны