Зацверджаны расклад вучэбных заняткаў на II семестр 2018/2019 навучальнага года

Вынікам руплівай работы аддзела планавання адукацыйнага працэсу з'явілася зацвярджэнне раскладу вучэбных заняткаў.

Ці цяжка скласці расклад вучэбных заняткаў для такой установы адукацы,і як Акадэмія МУС? Ці можа ўстанова вышэйшай адукацыі працаваць без раскладу? Адказы на гэтыя пытанні мы паспрабуем раскрыць у сённяшнім матэрыяле.

Супрацоўнікамі аддзела планавання адукацыйнага працэсу ў чарговы раз паспяхова вырашаны няпростыя задачы, звязаныя з бягучым планаваннем адукацыйнага працэсу на другі семестр 2018/2019 навучальнага года.

Старанна праведзеная ва ўзаемадзеянні з кафедрамі і факультэтамі падрыхтоўчая праца дазволіла, выкарыстоўваючы сучасныя камп'ютэрныя тэхналогіі, падрыхтаваць расклад вучэбных заняткаў для курсантаў Акадэміі МУС.

Аляксандр Ахрэмчык

начальнік аддзела планавання адукацыйнага працэсу

Для супрацоўнікаў аддзела планавання адукацыйнага працэсу другая палова снежня і студзень традыцыйна з'яўляецца складаным і напружаным перыядам. У гэтыя месяцы ўсе сілы былі накіраваны на падрыхтоўку раскладу вучэбных заняткаў на наступны навучальны семестр. Складанасць і значнасць дадзенай працы немагчыма недаацаніць. Расклад вучэбных заняткаў з'яўляецца цэнтральным і неад'емным звяном бягучага планавання адукацыйнага працэсу ўстановы вышэйшай адукацыі і звязвае ў адзіную сістэму вучэбную працу навучэнцаў i прафесарска-выкладчыцкага складу, патрабаванні нарматыўных прававых актаў і вучэбна-праграмнай дакументацыі, магчымасці матэрыяльна-тэхнічнай базы. Асаблівасцю раскладу вучэбных заняткаў акадэміі з'яўляецца яго тыднёвая дыферэнцыяцыя, г.зн. кожны тыдзень раскладу з'яўляецца унікальным і ўлічвае асаблівасці выкладання той ці іншай вучэбнай дысцыпліны.

У працэсе складання раскладу «планіроўшчыкі» сутыкаліся з шэрагам складанасцяў і асаблівасцяў, такімі як планаванне навучальных заняткаў з улікам аднаго невучэбнага для курсантаў тыдня; абгрунтаваных і ўзгодненых з кіраўніцтвам акадэміі пажаданняў як асобных выкладчыкаў, так і кафедраў ў цэлым; графіка працы такіх устаноў горада Мінска, як Следчы ізалятар № 1, Упраўленне судова-медыцынскіх экспертыз, Рэспубліканская клінічная псіхіятрычная бальніца, прыёмнік-размеркавальнік для непаўналетніх і іншых арганізацый, на базе якіх праводзяцца выязныя заняткі з курсантамі.

У адукацыйным працэсе курсантаў у другім семестры 2018/2019 навучальнага года задзейнічана 236 выкладчыкаў, дзве траціны з якіх выкладаюць больш чым на адным факультэце, у тым ліку праводзяць заняткі для слухачоў аддзялення завочнага навучання, курсаў павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі. Асобнай увагі запатрабавала планаванне вучэбных заняткаў кіраўнікоў міністэрстваў і ведамстваў, якія ўносяць немалы асабісты ўклад у падрыхтоўку спецыялістаў з вышэйшай адукацыяй і непасрэдна ўдзельнічаюць у адукацыйным працэсе.

Усяго ў другім семестры задзейнічана 120 навучальных аўдыторый, уключаючы лекцыйныя і спартыўныя залы, ціры і кампутарныя класы. Таксама ў ходзе практычных заняткаў працягваецца актыўнае выкарыстанне спецыялізаваных кабінетаў і палігонаў кафедраў, дзякуючы чаму заняткі набываюць больш практыка-арыентаваны характар.

З актуальным раскладам вучэбных заняткаў Вы заўсёды можаце азнаёміцца на сайце Акадэміі МУС у раздзеле «Навучэнцам».

Аддзел планавання адукацыйнага працэсу

Навіны