Пераддыпломная практыка: завяршальны этап падрыхтоўкі спецыяліста

Праведзены інструктыўна-метадычныя сходы па пытаннях арганізацыі і правядзення пераддыпломнай практыкі курсантаў Акадэміі МУС.

Надыходзіць завяршальны этап навучання будучых выпускнікоў Акадэміі МУС. Здача сесійных экзаменаў падыходзіць да канца, наперадзе заслужаныя канікулы і падрыхтоўка да адной з самых цікавых частак адукацыйнага працэсу - пераддыпломнай практыцы, працягласць якой складае 12 тыдняў. Гэта найбольш важны і адказны этап навучання кожнага будучага выпускніка Акадэміі МУС.

Пераддыпломная практыка - гэта рэальная магчымасць будучых праваахоўнікаў праверыць свае сілы ў выкананні функцыянальных абавязкаў, у адпаведнасці з атрыманай спецыяльнасцю і спецыялізацыяй. Менавіта ў гэты перыяд актыўны ўдзел навучэнцаў у паўсядзённай аператыўна-службовай дзейнасці праваахоўнага органа спрыяе сістэматызацыі тэарэтычных ведаў, атрыманых на занятках у сценах Акадэміі МУС, удасканаленні раней атрыманых практычных навыкаў.

Адной з важных асаблівасцяў пераддыпломнай практыкі, якая адрознівае яе ад іншых відаў практык, з'яўляецца магчымасць ускладання на навучэнцаў выканання абавязкаў супрацоўніка праваахоўнага органа. Гэтая акалічнасць накладае вялікую адказнасць на навучэнцаў, разам з тым дапамагае іх хутчэйшай адаптацыі да службовай дзейнасці, паколькі кожны ўцягнуты ў жыццё практычнага органа, пачынаючы ад удзелу ў службовых нарадах да ажыццяўлення шэрагу мерапрыемстваў па напрамках дзейнасці: выезду ў складзе следча-аператыўнай групы на месцы правапарушэнняў і злачынстваў, нясення службы ў складзе нарадаў дарожна-патрульнай службы, удзелу ў правядзенні аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў, следчых і іншых дзеяняў, складанні працэсуальных дакументаў, выканання іншых мерапрыемстваў, прадугледжаных праграмай практыкі, звязаных з паўсядзённым аператыўна-службовай дзейнасцю праваахоўнага органа.

Ад таго наколькі эфектыўна будзе арганізавана праходжанне пераддыпломнай практыкі курсантаў, ад асабістай адказнасці да выканання пастаўленай задачы кожнага навучэнца, шмат у чым залежыць іх далейшае прафесійнае станаўленне, здольнасць пасля заканчэння ўстановы адукацыі пры мінімальнай адаптацыі на пасадзе самастойна выконваць службовыя абавязкі супрацоўніка праваахоўных органаў.

У мэтах эфектыўнай арганізацыі пераддыпломнай практыкі, запланаванай у перыяд з 4 лютага па 28 красавіка 2019 год, давядзення да навучэнцаў неабходнай інфармацыі, вырашэння праблемных пытанняў у гэтай галіне з курсантамі выпускных курсаў праведзены інструктыўна-метадычныя сходы на базе факультэтаў Акадэміі МУС.

Так, 15 студзеня 2019 года інструктыўна-метадычны сход з курсантамі чацвёртага курса следча-экспертнага факультэта праведзен палкоўнікам міліцыі Алегам Ражко, кіраўніцтвам і супрацоўнікамі кафедры расследавання злачынстваў следча-экспертнага факультэта з удзелам прадстаўнікоў заказчыкаў кадраў:

намесніка начальніка галоўнага ўпраўлення - начальніка 3-га ўпраўлення 2 галоўнага ўпраўлення Дзяржаўнага пагранічнага камітэта Рэспублікі Беларусь палкоўніка Мікалая Барейка,

начальніка 2-га аддзела 3-га ўпраўлення 2 галоўнага ўпраўлення Дзяржаўнага пагранічнага камітэта Рэспублікі Беларусь палкоўніка Вольгі Чаргінец,

начальніка аддзела падрыхтоўкі кадраў упраўлення ідэалагічнай работы і кадравага забеспячэння Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь палкоўніка юстыцыі Чэслава Шамрэя.

Пры садзейнічанні начальніка факультэта - палкоўніка міліцыі Алега Савасцея, кіраўніцтва і супрацоўнікаў кафедры крымінальна-выканаўчага права крымінальна-выканаўчага факультэта арганізаваны сход з начальнікам аддзялення падрыхтоўкі кадраў упраўлення ідэалагічнай работы і кадравага забеспячэння Дэпартамента выканання пакарання МУС Рэспублікі Беларусь падпалкоўніка ўнутранай службы Сяргеем Владэса і старшым інспектарам аддзела ідэалагічнай работы і кадравага забеспячэння ўпраўлення Дэпартамента выканання пакаранняў МУС Рэспублікі Беларусь па г. Мінску і Мінскай вобласці маёрам унутранай службы Андрэем Аўчыннікавым.

Курсантаў факультэта міліцыі па пытаннях практыкі 16 студзеня 2019 года праінструктавалі намеснік начальніка Акадэміі МУС па ідэалагічнай рабоце і кадравым забеспячэнні палкоўнік міліцыі Аляксандр Брысюк, начальнік факультэта міліцыі палкоўнік міліцыі Дзмітрый Ханцэвіч, а таксама кіраўніцтва кафедры аператыўна-вышуковай дзейнасці факультэта міліцыі.

Арганізатары пазначылі актуальнасць інструктыўна-метадычных сходаў, далі разгорнутыя адказы на шэраг пытанняў, што ўзніклі па пераддыпломнай практыцы і будучай практычнай дзейнасці, выказалі рэкамендацыі маладым праваахоўнікам.

Сяргей Варыхаў,

аддзел планавання адукацыйнага працэсу.

Фота: факультэт міліцыі, следча-экспертны факультэт,

крымінальна-выканаўчы факультэт

 

Навіны