Падведзены вынікі алімпіяды Акадэміі МУС

На цырымоніі ўзнагароджання прысутнічалі ўдзельнікі алімпіяды, члены арганізацыйнага камітэта і журы, прадстаўнікі заказчыкаў кадраў.

На працягу амаль трох тыдняў удзельнікамі вялася напружаная барацьба за званні пераможца і прызёраў алімпіяды Акадэміі МУС. Каманды праяўлялі інтэлект і кемлівасць у самых разнастайных конкурсах.

 

Аляксей Башан

Першы намеснік начальніка акадэміі

«Мы змянілі фармат юрыдычнага алімпійскага руху акадэміі і інтэлектуальнае спаборніцтва стала больш яркім. Мне прыемна, што вы прынялі актыўны ўдзел у прапанаваных конкурсах, паказалі ўменне нестандартна думаць. Плануецца праводзіць падобныя спаборніцтвы штогод і зрабіць іх адкрытымі - запрасіць прадстаўнікоў іншых навучальных устаноў».

 

Юрый Камянецкі

Намеснік начальніка ўпраўлення - начальнік аддзела аналізу практыкі папярэдняга расследавання цэнтральнага апарата Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь

«Удзельнікі прадэманстравалі прафесіяналізм, вопыт, настойлівасць, кампетэнтнасць, здольнасць да аналітычнай працы, дзелавыя і маральныя якасці. Выказваю упэўненасць у тым, што Вашы дасягненні стануць пачаткам паспяховай практычнай дзейнасці ў праваахоўнай сістэме».

Па выніках паўфіналаў і фіналу пераможцам алімпіяды стала каманда 4 курса следча-экспертнага факультэта - «Эфект "Гелікоптэра"» (Аляксандр Белаглазаў, Павел Вярцелка, Ілля Клачок, Алег Слашчынін, Павел Церашонак, Іван Якуш).

Пераможцы былі ўзнагароджаны кубкамі, медалямі, падзячнымі лістамі Следчага камітэта, юбілейнымі манетамі і сертыфікатам на наведванне квэста «Шэрлак Холмс».

Другімі сталі прадстаўнікі 3 А курса факультэта міліцыі - «Сіла права» (Мікалай Семянюк, Дзяніс Тарасенка, Мікіта Дзям'янаў, Арцём Пачобут, Віктар Храмянкоў).

Каманда 4 В курса факультэта міліцыі - «Прарвёмся апера» (Уладзіслаў Кравец, Аляксей Юргель, Сяргей Кароль, Аляксандр Юргель, Мікіта Папкоў) замкнула прызавую тройку.

Прызёры алімпіяды ўзнагароджаны кубкамі, медалямі, падзячнымі лістамі МУС.

За крок ад п'едэстала спынілася каманда «INTER LEX» (4 Б курс факультэта міліцыі).

Віншуем пераможцаў і прызёраў алімпіяды!

Вучэбна-метадычнае ўпраўленне.

Навіны