Школа выкладчыка-пачаткоўца: праводзім адкрытыя заняткі

Адбыўся адкрыты занятак старэйшага выкладчыка Віталя Янчына з курсантамі 3 курса.

Пры падрыхтоўцы семінарскага занятка па вучэбнай дысцыпліне «Адміністрацыйная дзейнасць органаў унутраных спраў» старэйшы выкладчык кафедры адміністрацыйнай дзейнасці органаў унутраных спраў факультэта міліцыі Віталь Янчын выкарыстаў вопыт, набыты за час працы на пасадзе начальніка аддзела арганізацыі працы інспекцыі па справах непаўналетніх упраўлення прафілактыкі МУС Рэспублікі Беларусь, а таксама веды, атрыманыя за час навучання ў школе пачаткоўца выкладчыка Акадэміі МУС.

- Усе мы спрабуем, памыляемся, ўдасканальваем. Прафесія педагога адна з самых цікавых і дынамічных. На кожны навучальны занятак я гляджу па-новаму, выкарыстоўваю асабісты вопыт пры падрыхтоўцы разгляданых сітуацый, падбіраю найбольш дзейсны спосаб падачы інфармацыі - адзначыў Віталь Янчын.

Прымяненне сучасных адукацыйных тэхналогій спрыяла стварэнню ўмоў для супрацоўніцтва і ўключэння курсантаў у розныя віды дзейнасці: індывідуальную, калектыўную, групавую.

Прысутныя на занятку супрацоўнікі вучэбна-метадычнага упраўлення і прафесарска-выкладчыцкі склад Акадэміі МУС далі станоўчую ацэнку прадэманстраваным метадам і прыёмам правядзення навучальнага занятка.

Юлія КАЗЯК

аддзел метадычнага забеспячэння адукацыйнага працэсу

Фота Кацярыны Місевой

 

Навіны