Дадзены старт новаму алімпіяднаму руху Акадэміі МУС

«Алімпіядзе Акадэміі МУС у новым фармаце дадзены старт» - менавіта так пракаментаваў запуск новага алімпіяднага руху Акадэміі МУС Павел Грыдзюшка, старшыня журы алімпіяды

Павел Грыдзюшка адзначыў, што аналагаў фармату правядзення алімпіяды, ужытага ў Акадэміі МУС, няма ні ў адной іншай навучальнай установе: фармуючы пералік алімпіядных заданняў, якія належыць вырашыць удзельнікам гэтага інтэлектуальнага спаборніцтва, арганізатары зыходзілі з таго, што ля вытокаў алімпіяднага руху стаяць менавіта алімпійскія гульні антычнасці. Зыходзячы з гэтага, кожнае з алімпіядных заданняў адпавядае канкрэтнаму віду спорту ў інтэлектуальнай інтэрпрэтацыі. Арганізатары і эксперты (журы) алімпіяды ўпэўненыя, што менавіта інтэлект ляжыць у аснове мэтапакладання і стратэгіі дасягнення мэты. У сувязі з гэтым асноўнай задачай алімпіяды Акадэміі МУС з'яўляецца стымуляванне пазнавальнай актыўнасці, развіццё творчых здольнасцяў і актывізацыя самастойнай навукова-даследчай дзейнасці курсантаў.

На першым этапе адборачнага тура агульнаакадэмічнай алімпіяды, які адбыўся 13 снежня, прынялі ўдзел 11 каманд, якія прадстаўлялі тры факультэта Акадэміі МУС: факультэт міліцыі, следча-экспертны і крымінальна-выканаўчы факультэты.

У рамках выканання конкурсных заданняў кожнаму канкурсанту трэба было выканаць элементы «Цяжкай атлетыкі», прадэманстраваўшы годныя веды ў такіх галінах права, як «Крыміналістыка», «Аператыўна-вышуковаядзейнасць», «Крымінальнае права», «Крымінальныпрацэс», «Крымінальна-выканаўчае права »,«Адміністрацыйны працэс ».

Ужо сёння можна з упэўненасцю сказаць, што ўсе каманды паспяхова справіліся з заданнем, але спаборніцкі прынцып дазволіў перайсці ў другі этап адборачнага тура толькі 10 камандам.

Наперадзе - конкурс «Мастацкая гімнастыка», які адбудзецца ўжо 17 снежня. У рамках яго кожная каманда павінна праявіць свой творчы патэнцыял у канструяванні сайта і яго прэзентацыі. Ацэньваецца здольнасць крэатыўна і творча прадставіць сваю каманду.

Сяргей Касьянчык

Аддзел кантролю якасці адукацыйнага працэсу

Навіны