Школа выкладчыка-пачаткоўца: вучымся актуалізаваць веды

Маладыя выкладчыкі акадэміі абмеркавалі вартасці і недахопы метадаў правядзення актуалізацыі апорных ведаў на навучальных занятках

«Этап актуалізацыі апорных ведаў з'яўляецца атрыбутам сучаснага навучальнага занятку. На дадзеным этапе выкладчык абагульняе раней вывучаныя факты, ажыццяўляе пераход да тлумачэння новага матэрыялу, ўсталёўвае сувязі паміж старымі і новымі ведамі. Акрамя таго, актуалізацыя апорных ведаў матывуе вучэбную і стымулюе пазнавальную дзейнасць навучэнцаў, выяўляе міждысцыплінарныя сувязі». Менавіта гэтымі словамі пачала чарговы занятак школы выкладчыка-пачаткоўца выкладчык-метадыст вучэбна-метадычнага упраўлення Галіна Бабіч.

У ходзе пасяджэння выкладчык-пачаткоўцы сумесна з супрацоўнікамі вучэбна-метадычнага ўпраўлення разгледзелі разнастайныя метады і прыёмы правядзення актуалізацыі апорных ведаў: розныя віды апытанняў, прымяненне апорных схем, візуалізацыі, крыжаванак і інш. Асаблівая ўвага была звернута на пераважнасць выкарыстання метадаў, якія забяспечваюць прыцягненне да працы ўсіх навучэнцаў, напаўненне актуалізаваных ведаў яркімі прыкладамі і фактамі, выкарыстанне нагляднага раздатачнага матэрыялу, а таксама сучасных інфармацыйных тэхналогій.

Для нагляднай дэманстрацыі магчымасцяў дадзенага этапу занятку была праведзена актуалізацыя апорных ведаў, атрыманых выкладчыкамі- пачаткоўцамі на папярэднім пасяджэнні школы. Галіна Бабіч віртуозна камбінавала метады і прыёмы, агучаныя на сённяшнім занятку. Затым выкладчыкам-пачаткоўцам былі прапанаваны сітуацыйныя заданні, звязаныя з выбарам найбольш эфектыўных метадаў правядзення актуалізацыі.

Аддзел метадычнага забеспячэння адукацыйнага працэсу

Фота Сяргея Варыхава

Навіны