Свабоднае месца ў аўдыторыі немагчыма было знайсці падчас лекцыі па вучэбнай дысцыпліне «Крымінальнае права».
У рамках адкрытага агульнаакадэмічнага занятку дацэнт кафедры крымінальнага права і крыміналогіі кандыдат юрыдычных навук Таццяна Катцова раскрыла тэму «Крымінальны закон. Прынцыпы дзеяння крымінальнага закона». У цэнтры ўвагі - паняцце, значэнне і абумоўленасць крымінальнага закона, дзеючае крымінальнае заканадаўства, структура крымінальнага закона і крымінальна-прававых норм, прынцыпы дзеяння крымінальнага закона ў прасторы і ў часе, зваротная сіла крымінальнага закона.
Лекцыя суправаджалася не толькі тэарэтычным матэрыялам, але і цікавымі прыкладамі з судовай практыкі, а таксама нагляднай, арыгінальнай прэзентацыяй.
Навучэнцам таксама было прапанавана прайсці адукацыйны квэст - знайсці «ключ», які дазволіць перайсці да матэрыялаў наступных лекцый. Каб расшыфраваць яго, неабходна было правільна адказваць на пытанні, якія з'яўляліся па ходзе лекцыі. Нягледзячы на складанасць пытанняў, з заданнем справілася абсалютная большасць аўдыторыі.
На працягу ўсяго занятку Таццяна Катцова ўзаемадзейнічала з аўдыторыяй, дазваляла выказаць сваё меркаванне па найбольш праблемных пытаннях лекцыі. Гэта дазволіла павысіць пазнавальна-разумовую актыўнасць навучэнцаў.
Вялікая колькасць станоўчых водгукаў сведчыла аб непадробнай цікавасці не толькі з боку студэнтаў, але і прысутных выкладчыкаў.
Аддзел метадычнага забеспячэння
адукацыйнага працэсу
Фота Дзмітрыя Ласевiча.