Сустрэча з начальнікам галоўнага ўпраўлення крымінальнага вышуку

Практычнае навучанне заўсёды з'яўлялася галоўным складнікам атрымання адукацыі ў Акадэміі МУС.

Рэалізоўваць практыка-арыентаваны падыход дазваляе ў тым ліку і ўдзел у правядзенні вучэбных заняткаў прадстаўнікоў заказчыкаў кадраў.

 Прыцягненне кіраўнікоў практычных падраздзяленняў органаў унутраных спраў да ўдзелу ў вучэбных занятках з'яўляецца традыцыяй кафедры аператыўна-вышуковай дзейнасці факультэта міліцыі.

 У чарговы раз з будучымі оперупаўнаважанымі сустрэўся палкоўнік міліцыі Анатоль Саковіч - начальнік галоўнага ўпраўлення крымінальнага вышуку крымінальнай міліцыі. Практык распавёў аб арганізацыі работы па справах аператыўнага ўліку, акцэнтаваў увагу на праблемных аспектах дзейнасці падраздзяленняў крымінальнага вышуку і мерах, якія прымаюцца па іх вырашэнні, а таксама напрамках удасканалення аператыўна-вышуковай дзейнасці.

 Курсанты з вялікай увагай слухалі лекцыю, а ў канцы занятку задавалі пытанні. Анатоль Саковіч даў разгорнутыя адказы будучым аператыўным супрацоўнікам, выказаў рэкамэндацыі, якія тычацца іх далейшай прафесійнай дзейнасці.

 На лекцыі таксама прысутнічалі кіраўнікі і прафесарска-выкладчыцкі склад кафедры аператыўна-вышуковай дзейнасці. Начальнік кафедры кандыдат юрыдычных навук, дацэнт, палкоўнік міліцыі Аляксей Тукала адзначыў: «Правядзенне падобных сустрэч дазваляе ўзмацніць практычны складнік адукацыйнага працэсу, а таксама ўмацаваць сувязь навукі і практыкі». Ён падзякаваў госцю за цікавы і змястоўны занятак і уручыў памятны сувенір.

 Кафедра аператыўна-вышуковай дзейнасці

Навіны