Серыя адкрытых заняткаў адбылася ў Акадэміі МУС

Адразу некалькі агульнаакадэмічных адкрытых заняткаў прайшло на гэтым тыдні.

Ад неразумення не засталося і следу

Вучэбны тыдзень для трэцякурснікаў пачаўся з лекцыі дацэнта кафедры крыміналістыкі кандыдата юрыдычных навук, падпалкоўніка міліцыі Ігара Пашуты. На адкрытым занятку па тэме «Крыміналістычнае вучэнне аб слядах (трасалогія)» былі разгледжаны агульныя палажэнні і навуковыя асновы трасалогіі, раскрыты паняцці матэрыяльнага і ідэальнага слядоў і многія іншыя пытанні. Асаблівая ўвага была ўдзелена значэнню трасалогіі ў прафесійнай дзейнасці будучых аператыўных супрацоўнікаў.

У ходзе занятку ўжываліся розныя прыёмы і методыкі навучання (лекцыя-аповяд, праблемная лекцыя, лекцыя-візуалізацыя, аналіз канкрэтных сітуацый). Прыклады з практычнай дзейнасці, пытанні да аўдыторыі, дэманстрацыя і аналіз відэасюжэтаў дазволілі ўтрымліваць увагу навучэнцаў да канца лекцыі.

Занятак выклікаў цікавасць у курсантаў і прадстаўнікоў прафесарска-выкладчыцкага складу. Па заканчэнні лекцыі навучэнцы задалі шэраг пытанняў, на якія атрымалі разгорнутыя адказы.

 

«Ён вядома вінаваты. Але ён - не вінаваты...»

Менавіта гэтыя словы з вядомага савецкага фільма «Беражыся аўтамабіля» (рэж. Эльдар Разанаў, 1966 г.), відэафрагмент якога быў прадэманстраваны на лекцыі доктара юрыдычных навук, дацэнта Анатоля Савянка - загадчыка кафедры крымінальнага права і крыміналогіі, як нельга лепш падыходзілі да разгляданай тэмы. Увазе курсантаў былі прадстаўлены пытанні кваліфікацыі асобных відаў злачынстваў па прыкметах і элементам складу злачынства і яе асноўныя правілы. Лектар падкрэсліў, што дадзеная тэма мае павышаную значнасць у сувязі з каштоўнасцю разгляданых аб'ектаў крымінальна-прававой аховы, распаўсюджанасці злачынстваў на практыцы.

У працэсе асвятлення навучальных пытанняў выкладчыкам сумесна з курсантамі былі прааналізаваны асобныя прыклады з судова-следчай практыкі, у якіх правільнасць кваліфікацыі дзей выклікала сумнеў. Пры гэтым лектар майстэрскі выкарыстаў сродкі нагляднасці, што дазволіла курсантам добра засвоіць вывучаемый матэрыял.

Рэалізацыя міждысцыплінарных сувязяў была забяспечана бінарным правядзеннем лекцыі. У гэтым Анатолю Савянку дапамог дацэнт кафедры грамадзянскага і працоўнага права кандыдат юрыдычных навук, падпалкоўнік міліцыі Аляксандр Войцюль.

Па заканчэнні лекцыі пачуліся заслужаныя апладысменты. Правядзенню занятку на такім высокім узроўні дазволіў у тым ліку асабісты вопыт лектара на пасадзе оперупаўнаважанага крымінальнага вышуку Цэнтральнага РАУС г. Мінска.

 

Аддзел метадычнага забеспячэння адукацыйнага працэсу

Фота Анастасіі Воінавай, ГІГС Акадэміі МУС

Навіны