Першы адкрыты занятак-пляцоўка для рэалізацыі новых методык

Новы навучальны год - з рэалізацыі новых методык!

Старшы выкладчык кафедры канстытуцыйнага і міжнароднага права кандыдат юрыдычных навук падпалкоўнік міліцыі Кацярына Мазанік правяла адкрыты занятак па вучэбнай дысцыпліне "Міжнароднае права". Курсантам 4 курса факультэта міліцыі, прафесарска-выкладчыцкаму складу, прадстаўнікам вучэбна-метадычнага ўпраўлення, а таксама ад'юнктам навукова-педагагічнага факультэта быў прадстаўлены матэрыял па тэме «Паняцце, суб'екты, крыніцы, асноўныя прынцыпы і сістэма міжнароднага права». На занятках выкарыстоўваліся такія метады навучання, як аповяд, лекцыя-канферэнцыя з элементамі аналізу, візуалізацыя. Таксама прадэманстраваны відэаролік, прысвечаны прававым пытанням вызначэння міжнароднай правасуб'ектнасці дзяржавы.

На раней праведзеных семінарах будучыя афіцэры актыўна абмяркоўвалі пытанні датычна міжнародна-прававых норм і па выніках дэлегавалі аднаго з курсантаў для выступу на адкрытым занятку.

Лектар акцэнтавала ўвагу на актуальнасці прававога рэгулявання міжнародных адносін і дала адказы на пытанні.


Аддзел метадычнага забеспячэння адукацыйнага працэсу.

Фота ГІГС Акадэміі МУС

Навіны