Вызначаны кандыдаты на атрыманне прэзідэнцкай стыпендыі

Праца з навучэнцамі, якія маюць высокі інтэлектуальны і навуковы патэнцыял

Праца з навучэнцамі, якія маюць высокі інтэлектуальны і навуковы патэнцыял, іх пошук, выяўленне і развіццё ў Акадэміі МУС з'яўляецца адным з найважнейшых аспектаў яе дзейнасці. Адно з цэнтральных месцаў у дадзенай працы займаюць мерапрыемствы па прызначэнні стыпендыі спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па сацыяльнай падтрымцы адораных навучэнцаў і студэнтаў.

У другім семестры мінулага навучальнага года стыпендыю спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па сацыяльнай падтрымцы адораных навучэнцаў і студэнтаў прызначылі тром прадстаўнікам Акадэміі МУС. Сёння гэта курсант 4 курса крымінальна-выканаўчага факультэта радавы ўнутранай службы Крысціна Ліпская, курсант 3 курса следча-экспертнага факультэта радавы міліцыі Сяргей Гарбачэўскі, а таксама выпускніца факультэта міліцыі, цяпер супрацоўніца Ленінскага РУУС Мінска лейтэнант міліцыі Вераніка Сідарук. Усе трое ўключаны ў рэспубліканскі банк даных адоранай моладзі.

У ліпені 2018 года на пасяджэнні Савета Акадэміі МУС вызначаны наступныя кандыдаты на атрыманне прэзідэнцкай стыпендыі:

курсант 3 курса следча-экспертнага факультэта радавы міліцыі Кірыл Качан,

курсант 3 курса крымінальна-выканаўчага факультэта радавы ўнутранай службы Вікторыя Коўчык,

курсант 4 курса факультэта міліцыі радавы міліцыі Марына Куліковіч.

Спецыяльным фондам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па сацыяльнай падтрымцы адораных навучэнцаў і студэнтаў, створаным у мэтах фінансавання мерапрыемстваў, накіраваных на стварэнне ўмоў для стымулявання інтэлектуальнай і творчай дзейнасці навучэнцаў і студэнтаў, педагагічных і навуковых работнікаў, інтэлектуальных і (або) творчых аб'яднанняў навучэнцаў і студэнтаў у галіне адукацыі, навукі, тэхнікі і перадавых тэхналогій, распрацоўкі сучасных методык іх выхавання і навучання, за ўвесь перыяд яго існавання (пачынаючы з 1996 гады) было адзначана 95 курсантаў.


Аддзел планавання адукацыйнага працэсу

Аляксандр Ахрэмчык

Фота Альберта Ермакова, газета "На варце"

Навіны