Самакантроль дзейнасці структурных падраздзяленняў

Правядзенне самакантролю ў Акадэміі МУС.

У перыяд з 12 па 28 верасня 2018 года ў Акадэміі МУС праводзіцца самакантроль дзейнасці структурных падраздзяленняў па арганізацыі адукацыйнага працэсу напярэдадні правядзення Дэпартаментам кантролю якасці адукацыі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь працэдуры дзяржаўнай акрэдытацыі па спецыяльнасцях вышэйшай адукацыі I ступені 1-99 02 01 «Судовыя крыміналістычны экспертызы» і 1-26 01 02 "Дзяржаўнае кіраванне і права». Для арганізацыі і правядзення самакантролю сфарміравана камісія па самакантролю. Самакантроль ажыццяўляецца паводле Праграмы правядзення самакантролю

Аналіз дзейнасці структурных падраздзяленняў па забеспячэнні адукацыйнага працэсу ажыццяўляецца па асноўных напрамках:

арганізацыйна-прававыя асновы дзейнасці;

выкананне ліцэнзійных патрабаванняў і ўмоў;

сістэма кіравання;

арганізацыя планавання работы;

кадравае забеспячэнне;

матэрыяльна-тэхнічная база;

інфармацыйна-бібліятэчнае забеспячэнне;

навукова-даследчая праца;

міжнародная дзейнасць;

навукова-метадычная работа;

выхаваўчая праца і сацыяльна-бытавыя ўмовы навучэнцаў;

патэнцыял ўстановы адукацыі.


Аддзел кантролю якасці адукацыйнага працэсу

Людміла Алейнік

Фота ГІГС Акадэміі МУС

Навіны