Прафесійна-прыкладная фізічная падрыхтоўка: новы фармат

Выкладчыкі кафедраў аператыўна-вышуковай дзейнасці і адміністрацыйнай дзейнасці АУС факультэта міліцыі прымаюць актыўны ўдзел у занятках па прафесійна-прыкладной фізічнай падрыхтоўцы.

Упершыню ў Акадэміі МУС у рамках практыка-арыентаванага навучання праходзяць заняткі з курсантамі 4 курса факультэта міліцыі, падрыхтаваныя адразу 3 кафедрамі: прафесійна-прыкладной фізічнай падрыхтоўкі, аператыўна-вышуковай дзейнасці і адміністрацыйнай дзейнасці АУС факультэта міліцыі.

Асноўнай мэтай гэтых заняткаў з'яўляецца ўдасканаленне падрыхтоўкі курсантаў ва ўмовах, максімальна набліжаных да рэальных. Навучэнцам прапануюцца канкрэтныя жыццёвыя сітуацыі, звязаныя з іх будучай прафесійнай дзейнасцю (затрыманне асоб, якiя ажыццяўляюць адміністрацыйныя правапарушэнні або злачынства). У аснове заняткаў ляжыць прынцып паступовасці - паслядоўнае ўскладненне прапанаваных сітуацый (колькасць правапарушальнікаў, іх ўзброенасць, ступень супраціву). Курсантам неабходна не толькі ацаніць сітуацыю, тэхнічна правільна выканаць прыёмы затрымання, прымяніць спецыяльныя сродкі, дамагчыся узгодненасці ў дзеяннях групы, якая выконвае затрыманне, але і не парушыць пры гэтым патрабаванняў заканадаўства, а таксама аформіць працэсуальныя дакументы. Курсанты засталіся задаволеныя новаўвядзеннем і з нецярпеннем чакаюць кожны занятак.


Аддзел метадычнага забеспячэння адукацыйнага працэсу.

Фота Мікалая Цыркунова

Навіны