Кіраўніцтва вучэбна-метадычнага ўпраўлення Акадэміі МУС Рэспублікі Беларусь

Начальнік вучэбна-метадычнага ўпраўлення
Каценка Алена Віктараўна
палкоўнік міліцыі
кандыдат філалагічных навук, дацэнт
Кароткая біяграфія
У 1996 годзе скончыла Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт па спецыяльнасці «Руская мова і літаратура», у 1999 годзе - аспірантуру БДУ, у 2011 годзе - Акадэмію МУС па спецыяльнасці «правазнаўства».
З 2001 па 2007 год працавала на кафедры беларускай і замежных моў Акадэміі МУС на пасадзе старшага выкладчыка, з 2007 года - у вучэбна-метадычным аддзеле Акадэміі МУС у пасадах старшага выкладчыка-метадыста, начальніка аддзялення метадычнага забеспячэння навучальнага працэсу, намесніка начальніка вучэбна-метадычнага аддзела - начальніка аддзялення планавання навучальнага працэсу, намесніка начальніка вучэбна-метадычнага ўпраўлення - начальніка аддзела кантролю якасці адукацыйнага працэсу. У цяперашні час узначальвае вучэбна-метадычнае ўпраўленне.
Узнагароджана медалём "За бездакорную службу" III ступені, юбілейнымі медалямі, нагрудным знакам "Ганаровы супрацоўнік МУС". Ганаравана іншымі ўзнагародамі і заахвочваннямі.

Намеснік начальніка вучэбна-метадычнага ўпраўлення - начальнік аддзела кантролю якасці адукацыйнага працэсу
Касьянчык Сяргей Сяргеевіч
падпалкоўнік міліцыі
кандыдат юрыдычных навук, дацэнт
Кароткая біяграфія
З 2009 па 2011 гг. праходзіў службу на пасадзе оперупаўнаважанага аддзела крымінальнага вышуку крымінальнай міліцыі Ленінскага РУУС г. Мінска, з 2011 па 2013 гг. – на пасадах каманднага складу Заводскага (г. Мінска) аддзела Дэпартамента аховы МУС Рэспублікі Беларусь. З 2016 па 2018 гг. – выкладчык, старшы выкладчык кафедры кіравання органамі ўнутраных спраў факультэта павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кіруючых кадраў Акадэміі МУС. З мая па снежань 2018 года замяшчаў пасаду старшага выкладчыка-метадыста аддзела кантролю якасці адукацыйнага працэсу вучэбна-метадычнага ўпраўлення Акадэміі МУС. У цяперашні час – намеснік начальніка вучэбна-метадычнага ўпраўлення – начальнік аддзела кантролю якасці адукацыйнага працэсу.

Кароткая біяграфія

Начальнік аддзела метадычнага забеспячэння адукацыйнага працэсу
Асiпенка Вольга Аляксандраўна
маёр міліцыі
кандыдат юрыдычных навук
Кароткая біяграфія
У 2009 годзе скончыла Акадэмію МУС. З 2009 па 2016 год працавала ў Савецкім РУУС г.Мінска на пасадзе оперупаўнаважанага аддзела па наркаконтролі і супрацьдзеянні гандлю людзьмі. З 2016 года на пасадзе інспектара спецыяльнага аддзела ўстановы “Следчы ізалятар № 1“ УДВП МУС па г. Мінску і Мінскай вобласці. У 2018 годзе абараніла кандыдацкую дысертацыю на атрыманне вучонай ступені кандыдата навук. З 2019 года працавала выкладчыкам-метадыстам вучэбна-метадычнага ўпраўлення Акадэміі МУС. Мае больш за 30 навуковых публікацый. З 2020 года – начальнік аддзела метадычнага забеспячэння адукацыйнага працэсу вучэбна-метадычнага ўпраўлення. Узнагароджана юбілейнымі медалямі.
Удастоена іншых узнагарод і заахвочванняў.