Планаванне адукацыйнага працэсу

Планаванне адукацыйнага працэсу
Планаванне адукацыйнага працэсу - спосаб каардынацыі элементаў адукацыйнага працэсу, які злучае ў адзіную сістэму вучэбную працу навучэнцаў i прафесарска-выкладчыцкага складу, патрабаванні нарматыўных прававых актаў і вучэбна-праграмнай дакументацыі, магчымасці матэрыяльна-тэхнічнай базы, і які дазваляе забяспечыць дасягненне мэтаў дзейнасці Акадэміі МУС.

Інфармацыя

Кантактная інфармацыя:
+375172892216
+375172892340
+375172892341

Бягучае планаванне адукацыйнага працэсу

Асноўным дакументам, які аб'ядноўвае выкладчыка і навучэнца ў канкрэтнай аўдыторыі ў пэўны час, з'яўляецца расклад вучэбных заняткаў.Сёння ў аддзеле функцыянуе электронная база для складання раскладаў вучэбных заняткаў, якая дазваляе аператыўна рэгуляваць занятасць прафесарска-выкладчыцкага складу і аўдыторнага фонду.

Разлік аб'ёму вучэбнай працы

Адным з найважнейшых элементаў планавання адукацыйнага працэсу з'яўляецца разлік аб'ёму вучэбнай працы. Разлік аб'ёму вучэбнай працы - дакумент, які вызначае аб'ём навучальных гадзін у навучальным годзе ў адпаведнасці з вучэбнымі планамі па спецыяльнасцях (спецыялізацыях) і колькасцю навучэнцаў.

Выніковая атэстацыя навучэнцаў

Штогод Акадэмія МУС выпускае з сваіх сцен сотні дыпламаваных спецыялістаў. Дыплом выдаецца навучэнцам, якія паспяхова прайшлі выніковую атэстацыю. У правядзенні выніковай атэстацыі ў якасці старшыні дзяржаўных экзаменацыйных камісій (ДЭК) прымаюць удзел прадстаўнікі Міністэрства ўнутраных спраў, Следчага камітэта, Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз, Камітэта дзяржаўнага кантролю, Дзяржаўнага пагранічнага камітэта, Міністэрства абароны.