Навуковыя баі Акадэміі МУС Рэспублікі Беларусь

Научные бои Академии МВД
Навуковыя баі-2019
Правілы конкурсу

Кожнаму ўдзельніку даецца 5 хвілін на тое, каб распавесці аб сваёй навуковай працы простай мовай. Пры гэтым удзельнікі не могуць выкарыстоўваць звыклыя ім прэзентацыі. Каб данесці публіцы свае вельмі няпростыя навуковыя даследаванні з мудрагелістымі тэрмінамі, удзельнікі могуць выкарыстоўваць незвычайны рэквізіт: карцінкі з папулярных серыялаў, інтэрнэт-мемы і відэаролікі, гумар, нечаканыя аналогіі, можна нават зачытаць рэп - для перамогі ў бітве ў ход ідуць любыя прыёмы. За ўсёй гэтай разнастайнасцю формаў павінен быць сур'ёзны змест - самае сапраўднае навуковае даследаванне.

Выбар пераможца
Пераможцу вызначаюць гледачы і журы. Галасы размяркоўваюцца пароўну: 50 на 50.
Як прыняць удзел?
Калі вы праводзіце крутыя даследаванні, выступаеце на канферэнцыях або проста цікавіцеся навукай - запаўняйце анкету і магчыма ў наступны раз менавіта Вы плануеце паказаць свой факультэт на вялікай сцэне акадэміі.
Як патрапіць у каманду арганізатараў?
Калі вы жадаеце дапамагаць удзельнікам рыхтаваць іх выступы, прыдумляць ім рэквізіт, арганізоўваць пляцоўку, займацца распрацоўкай дызайну, падтрымліваць атмасферу на навуковым рынгу, пісаць цікавыя артыкулы або здымаць захапляльныя відэаролікі аб праекце, запаўняйце анкету і будзем рабіць самы запальны праект аб навуцы разам.