Праца з адоранымі навучэнцамі

Праца з курсантамі, якія маюць высокі інтэлектуальны і навуковы патэнцыял

Найважнейшым напрамкам у дзейнасці аддзела планавання адукацыйнага працэсу з'яўляецца работа з адоранымі навучэнцамі.
Галоўная задача аддзела складаецца ў тым, каб арганізаваць і забяспечыць для навучэнцаў Акадэміі МУС неабходныя ўмовы адукацыйнага працэсу, якія дазваляюць ім максімальна рэалізаваць і развіць свой высокаінтэлектуальны і навуковы патэнцыял.

Інфармацыя

Кантактная інфармацыя:
+375172892216
+375172892340

Ці патрэбны нашай alma mater дасведчаныя, нестандартна думаючыя, захопленыя навукай курсанты? ВЯДОМА ТАК!!! У Акадэміі МУС: ажыццяўляецца выяўленне, адбор і сацыяльна-педагагічная падтрымка курсантаў, якія маюць высокі інтэлектуальны і навуковы патэнцыял; курсанты, якія цікавяцца навукай, актыўна ўдзельнічаюць у навукова-даследчай дзейнасці; паспяховыя навучэнцы маюць магчымасць прадэманстраваць свае веды ў розных інтэлектуальных алімпіядах і конкурсах; вядзецца супрацоўніцтва са Спецыяльным фондам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па сацыяльнай падтрымцы адораных навучэнцаў і студэнтаў (адзначана больш за 140 курсантаў).