Школа выкладчыкаў-пачаткоўцаў

Школа выкладчыкаў-пачаткоўцаў

У Акадэміі МУС асаблівая ўвага надаецца рабоце з выкладчыкамі і старшымі выкладчыкамі, якія маюць стаж выкладчыцкай дзейнасці ва ўстановах вышэйшай адукацыі менш за тры поўныя гады. З выкладчыкамі-пачаткоўцамі звязаны надзеі ВНУ на далейшае развіццё. «Свежыя» погляды на навучанне і выхаванне ўносяць пазітыўныя змены ў працу педагагічнага калектыву.

Занятие в Школе начинающего преподавателя в Академии МВД

Работа з выкладчыкамі-пачаткоўцамі пачынаецца на кафедры акадэміі. За выкладчыкамі-пачаткоўцамі замацоўваюцца настаўнікі, якія аказваюць ім дапамогу ў авалоданні прафесійнымі навыкамі і дапамагаюць адаптавацца ў калектыве. Праца настаўнікаў арганізуецца ў адпаведнасці з Інструкцыяй аб парадку арганізацыі настаўніцтва ў органах унутраных спраў Рэспублікі Беларусь. Яе вынікі абмяркоўваюцца на пасяджэнні кафедры і ўключаюцца ў агульную справаздачу кафедры за навучальны год.

Навучанне выкладчыкаў-пачаткоўцаў асновам педагогікі і методыкі выкладання ў вышэйшай школе адбываецца ў школе выкладчыкаў-пачаткоўцаў. План работы школы фарміруецца з улікам інтарэсаў слухачоў і асаблівасцяў вучэбных дысцыплін, якія выкладаюцца імі.

Штомесяц з кастрычніка па май супрацоўнікі вучэбна-метадычнага ўпраўлення праводзяць вучэбныя семінары, круглыя сталы, праблемныя лекцыі. Слухачы школы вывучаюць розныя формы і метады актуалізацыі апорных ведаў, графічнай фасілітацыі, гульнявыя метады правядзення вучэбных заняткаў, рэфлексіўныя методыкі. Навучанне рабоце з вучэбна-праграмнай і вучэбна-метадычнай дакументацыяй у ВНУ, вывучэнне тонкасцяў прымянення рэйтынгавай сістэмы спрыяюць дасягненню поспеху ў будучай педагагічнай дзейнасці.

Занятие в Школе начинающего преподавателя в Академии МВД проводит Котенко Е.В.
Занятие проводит Котенко Е.В.
Занятие в школе начинающего преподавателя в Академии МВД
Доцент кафедры уголовного процесса Академии МВД Якубель
Вопытныя выкладчыкі акадэміі з задавальненнем дзеляцца сваімі прафесійнымі ведамі з маладымі калегамі. На вучэбных занятках-дэманстрацыях, прысвечаных праблемным пытанням выкладання, аказваецца практычная дапамога педагогам-пачаткоўцам.
Важным напрамкам работы школы з'яўляецца падрыхтоўка і правядзенне выкладчыкамі-пачаткоўцамі навучальных заняткаў з выкарыстаннем сучасных тэндэнцый у педагогікі вышэйшай школы. Сумесна з супрацоўнікамі аддзела метадычнага забеспячэння адукацыйнага працэсу вучэбна-метадычнага ўпраўлення распрацоўваюцца планы-канспекты правядзення заняткаў-дыскусій, заняткаў з элементамі дзелавой і ролевай гульняў, «змаганняў-турніраў» і інш.
Слухачы школы эксперыментуюць з разнастайнымі формамі і метадамі правядзення актуалізацыі апорных ведаў і рэфлексіі. На занятках прысутнічаюць супрацоўнікі вучэбна-метадычнага ўпраўлення і іншыя выкладчыкі-пачаткоўцы, якія абмяркоўваюць вартасці і недахопы прадэманстраванай методыкі выкладання. Адным з этапаў навучання ў школе з'яўляецца напісанне выкладчыкамі-пачаткоўцамі артыкулаў метадычнага характару, якія публікуюцца ў інфармацыйна-метадычным зборніку «Арганізацыя адукацыйнага працэсу». Артыкулы асвятляюць інавацыйныя падыходы да выкладання і адлюстроўваюць асабісты педагагічны вопыт слухачоў.
У абавязкі выкладчыкаў-пачаткоўцаў уваходзіць самастойнае вывучэнне нарматыўных прававых актаў, якія рэгламентуюць арганізацыю адукацыйнага працэсу ў Акадэміі МУС, вопыту працы высокакваліфікаваных выкладчыкаў, метадычнага забеспячэння выкладаемых вучэбных дысцыплін. Абавязковым з'яўляецца наведванне агульнаакадэмічных адкрытых заняткаў, а таксама вучэбных заняткаў, якія праводзяцца прафесарска-выкладчыцкім складам кафедры (не менш за адзін раз у месяц).
Пры падрыхтоўцы да правядзення вучэбных заняткаў выкладчыкі-пачаткоўцы распрацоўваюць вучэбна-метадычную дакументацыю, узгодненую з настаўнікам і зацверджаную начальнікам (загадчыкам) кафедры: план лекцыі, план-канспект правядзення практычнага (семінарскага, лабараторнага) заняткаў. План лекцыі неабходны старшым выкладчыкам, якія маюць вопыт чытання лекцый па вучэбнай дысцыпліне менш за 3 гады. План-канспект правядзення семінарскага, практычнага, лабараторнага заняткаў неабходны выкладчыкам і старшым выкладчыкам, якія маюць вопыт выкладання дадзенай вучэбнай дысцыпліны менш за 3 гады.

Даведачныя матэрыялы

Выкладчыкі-пачаткоўцы -

Структурныя элементы плана-канспекта лекцыі
  • тэма занятку;
  • вучэбныя і выхаваўчыя мэты;
  • пералік вучэбных пытанняў і разлік часу;
  • месца;
  • парадак чытання лекцыі;
  • матэрыял па кожнаму пытанню.
Структурныя элементы плана-канспекта правядзення семінарскага, практычнага, лабараторнага заняткаў
  • тэма занятку;
  • вучэбныя і выхаваўчыя мэты;
  • пералік вучэбных пытанняў і разлік часу;
  • метад правядзення занятка па кожным пытанні;
  • заданні для самастойнай працы;
  • тэзісы пытанняў, якія разглядаюцца.

Выкладчыкі нашай Школы

Як нас знайсці

Каценка Алена Віктараўна
каб. 321
тэл. +375172892328
Шчэрба Таццяна Леанідаўна
каб. 313
тэл. +375172892216
Бабіч Галіна Міхайлаўна
каб. 410а
тэл. +375172892347
Казяк Юлія Валер'еўна
каб. 410а
тэл. +375172892347
Беразнёў Руслан Юр'евіч
каб. 410а
тэл. +375172892146